Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!

Заданні раённай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры

Дата: 22 апреля 2014 в 12:01, Обновлено 22 апреля 2014 в 12:02

4 клас

  1. Да слоў падабраць і запісаць па аднаму аднакаранёваму слову, якое адпавядае наступнай схеме:

¬ ∩ ˄ □

Зямля,вада, горад

  1. Перакласці на беларускую мову і запісаць словы:

погода –                    семья –

волк –                         платок -

гвоздь -                      богатство –

  1. Запісаць сказы і вызначыць, да якой часціны мовы адносяцца выдзеленыя словы:

[ Мн´э здавалася са сну, што йа бачыла сасну.]

[ Ты н´э хочаш п´ірашка? Хочаш п´ц´?Дык п´і з рашка]

  1. Дапоўніць сказы словамі, уставіць прапушчаныя літары. Спісаць атрыманы тэкст. Вызначыць род назоўнікаў.

Была …. раніца. Со..нца не ўзышло, але … заружавела.  … засвіста.. шпак. Ён … пр..ляцеў … . Шпак знайшоў … , сеў і абвяс..іў, што … настала.

  1. Прачытаць верш.             Радзіма                          ( Кастусь Кірыенка)

Лепей за ўсё мне на свеце мясціна,

Тая, дзе я нарадзіўся і ўзрос.

Бэз пад акном і на полі каліна,

Ціхае сонца, блакіты нябёс….

                Выйдзеш за вёску – жытнёвыя хвалі,

                Коцяцца цёплыя плыні наўсцяж…. .

                Клічуць дарогі ў бясконцыя далі… .

                Самы ты вольны, край бацькоўскі наш.

  1. Падкрэсліць слова, якое адпавядае настрою верша:

Сумны, радасны, пяшчотны, вясёлы.

  1. Падкрэсліць прыказку, якая адпавядае зместу верша.
  • Дзе пасееш густа, там не будзе пуста.
  • Жыць – Радзіме служыць.
  • Усякаму мілая свая старана.
  1. Знайсці і падкрэсліць у вершы словы, якія абазначаюць      адухаўленне нежывой прыроды.
  2. Запісаць адказ на пытанне . Чаму я люблю свой край?

5 клас

1.Прачытайце тэкст і запішыце адказы на прапанаваныя заданні.

      Выйшаў я з раніцы з хаты на ганак і аж знерухомеў. Пад ботамі парыпвае свежы, пушысты снег. Ён белымі ахапкамі ляжыць на стрэхах, на яблынях і грушах. Аснежаныя белыя кусты нібы чародкі лебядзіныя. Чуваць , як шчоўкае мароз па сухіх жэрдках плота. Баяцца зварухнуцца дрэвы, хаця б ні пушыначкі, ні сняжыначкі не атрэсці са сваіх галін, ім жа цяплей, ухутаўшыся ў белы пух.

      Нібы яркімі чырвонымі вугалькамі, асыпана белая яблыня. Гэта так на ёй чырванеюць, іскрацца грудкі снегіроў.

      Прыгажосць такая навокал! (паводле А.Бялевіча).

1.1Дайце загаловак тэксту.- __________________________________________________

1.2Якая тэма тэксту?- _______________________________________________________

1.3У якім сказе сфармулявана асноўная думка тэксту?- ___________________________

1.4Колькі падтэм (сэнсавых частак) можна выдзеліць у тэксце?- ___________________

   1.5Падкрэсліце шэсць апорных (ключавых) выразаў.

1.6Якая часціна мовы выконвае ў тэксце асноўную сэнсавую нагрузку?- _______________

1.7Вызначце стыль тэксту.- _____________________________________________________

2.Літара І можа абазначаць у розных становішчах розныя гукі. Запішыце, які гук яна абазначае ў прыведзеных словах.

Прыклады

Які гук абазначае літара І?

іней

 

краіна

 

аб´інець

 

Ільіч

 

салаўі

 

імя

 

вазьмі іголку

 

яна і ён

 

з іголкай

 

бортінжынер

 

3.Замяніце, дзе магчыма, спалучэнні назоўнікаў з прыметнікамі спалучэннямі двух назоўнікаў (з прыназоўнікамі або без іх).

Спалучэнні назоўнікаў з прыметнікамі

Спалучэнні двух назоўнікаў

1)Асеннія апенькі

 

2)Грыбны дождж

 

3)Беларуская гісторыя

 

4)Гліняны посуд

 

5)Купалаўскія вершы

 

6)Салаўіныя песні

 

4. Знайдзіце ў сказах фразеалагізмы і падкрэсліце іх, вызначыўшы, якім членам сказа яны зяўляюцца

Бабіна лета для Івана чаканы і радасны час.

Вельмі ж даўся ў знакі ўсім гэты Васька.

“Бярозавай кашы захацеў?” - закрычаў бацька.

Пашанцавала ёй – пагода стаіць як па заказу.

Ішлі мы дадому як мыла з´еўшы.

           5.Запішыце прыметнікі, якія характарызуюць добрага чалавека. Словы павінны пачынацца  на 1-5,8-10 і 11 літары алфавіта.

УЗОР: 1. А- акуратны

Літара алфавіта

Словы

1.

 

2.

 

3.

 

4.

 

5.

 

6.

 

7.

 

8.

 

9.

 

10.

 

11.

 

6.У тэксце расстаўце знакі прыпынку і патлумачце іх пастаноўку (тлумачэнне павінна быць кароткім).

 Аднойчы аднаго мудрага і разумнага чалавека спыталі у чым сакрэт яго мудрасці. Ён задумаўся а затым адказаў Калі людзі шукаюць іголку ў стозе сена, то большасць спыняецца, як толькі знойдзе яе. А я працягваю пошукі, знаходзячы другую трэцюю чацвёртую.

7.Дапішыце сказы. Адкажыце на пытанне: да якога літаратурнага жанру адносяцца гэтыя сказы?

Кот ляжыць сярод пакоя – будзе ________________________________________________

Зоркі моцна блішчаць – будзе ___________________________________________________

Ноч без расы – дзень__________________________________________________________

Мноства ягад летам прадвяшчае ________________________________________________

Літаратурны жанр:__________________________________________________________

8. З якімі творамі гэтых пісьменнікаў вы пазнаёміліся ў 5 класе? Запішыце назвы твораў.

Якуб Колас.__________________________________________________________________

Уладзімір Караткевіч._______________________________________________________

Яўгенія Янішчыц.____________________________________________________________

Максім Багдановіч.__________________________________________________________

9.Назавіце рэпрадукцыі карцін і іх аўтараў, якія размешчаны на форзацы вашага падручніка “Беларуская літаратура”

                                                                               6клас

1.Прачытайце тэкст і запішыце адказы на прапанаваныя заданні.

      Родная беларуская мова! Яна жыве ў людскіх размовах, казках, загадках, прыказках і прымаўках. Не давалі ёй месца ў палацах – яна ішла пад саламяныя і чаротавыя стрэхі, гучала ў полі, у лесе, у лузе.

      Паклонімся ж нізка, да самай зямлі, свайму народу, які збярог адзін з найдаражэйшых, найкаштоўнейшых скарбаў сваіх, перадаў яго нам у надзеі, што мы перададзім яго сваім дзецям, унукам і праўнукам (Б.Сачанка).

  1. Дайце загаловак тэксту _____________________________________________________________
  2. Загаловак тэксту падабраны вамі ў адпаведнасці з тэмай ці асноўнай думкай?______________
  3. Якая часціна мовы выконвае ў тэксце асноўную сэнсавую нагрузку?_____________________
  4. Падкрэсліце ў другім абзацы прыметнікі і вызначце, у якой ступені яны ўжываюцца.
  5. Вызначце стыль тэксту____________________________________________________________

2.Запішыце тыя словы, з якімі асацыіруецца слова Радзіма. Што значыць для вас Радзіма? Якая яна? Гэтыя словы павінны быць:

1)два назоўнікі:_______________________________________________________________________

2)два прыметнікі:_____________________________________________________________________

3)два дзеясловы:_______________________________________________________________________

4)два словы-сінонімы:__________________________________________________________________

3.Прадоўжыце рады назоўнікаў сваімі прыкладамі (па аднаму прыкладу) і запішыце, што абазначаюць рады слоў.

1.Капуста, бульба, агуркі, ________________________________ - _____________________________

2.Кітай, Італія, Малдова,_________________________________ - ______________________________

3.Магілёў,Гродна, Віцебск,Мінск,_____________________________ - ___________________________

4.Сатурн, Венера, ___________________________________ - ___________________________________

5.Сож, Дзвіна,Днепр,__________________________________ - _________________________________

6.Багдановіч,Купала,Колас,_________________________________ - _____________________________

7.Назоўнік, дзеяслоў,прыметнік,_________________________________ - _________________________

8.Корань, суфікс,прыстаўка,___________________________________ - __________________________

9.[а] , [п], [т], [йі], ______________________________ -- ______________________________

4.Выпішыце са сказаў у табліцу займеннікі, якія абазначаюць:

Прадмет

Прымету прадмета

Колькасць

 

 

 

 

 

 

 

 

 

1.Антось , ты напісаў добры пераказ. Такі пераказ не кожны напіша.

2.Вечарам прайшоў моцны дождж. Ён змыў увесь дзённы пыл з дрэў.

3.Я купіў сем апельсінаў. Гэтулькі ж апельсінаў купіў і мой сябар.

5.Прачытайце тэкст. Лічэбнікі, якія ўжываюцца ў сказе, запішыце словамі. Адкажыце, пра які будынак гаворыцца ў тэксце.

      У 2006_____________________________________________________ годзе адбылося ўрачыстае адкрыццё новага будынка. Агульная плошча будынка-113000___________________________________ _____________квадратных метраў. У ім 19 _________________________________чытальных залаў. Тут могуць размясціцца 411____________________________________________________наведвальнікаў адначасова.  У кожнай чытальнай зале 60____________________________________рабочых месцаў абсталяваны камп`ютарамі.  Тут захоўваецца каля 70000_______________________________________

асобнікаў каштоўнай, рэдкай літаратуры, найбольш раннія датуюцца 14_________________________

__________________стагоддзем.

      На 23__________________________________________паверсе знаходзіцца аглядавая пляцоўка. 72__________________________________________метровы “дыямент”- візітная картка нашай Беларусі.

Гэты будынак - ___________________________________________________________________

6.Да прапанаваных слоў падбярыце сінонімы, выкарыстаўшы словы для даведак.

Вугал

 

Вучоны

 

Навобмацак

 

Вобласць

 

Воблік

 

Вуда

 

Вулей

 

Водгулле

 

Словы для даведак: выгляд, кут, настаўнік, цішком, раён, полымя, рэгіён, рэха, даследчык, борць, успышка, рыбак, дотыкам, гул, пчаляр, знешнасць, спінінг, кутнік.

7.Сярод дадзеных слоў знайдзіце фразеалагізм і дайце яго тлумачэнне адным словам (прыметнікам)

Словы

Фразеалагізм

Тлумачэнне

1.Галава,вецер, ў,гуляе

 

 

2.Мухі,нос,ў,з

 

 

3.Галава,ў,цар,без

 

 

4.Пята,па,кот

 

 

8.У адным з твораў паэт М.Танк зазначае, што сёння мы маем ад Скарыны-бацькі кнігу. Адкажыце на пытанні: чаму ён называе Скарыну бацькам? І чаму Ф.Скарына і кніга ў нашым уяўленні заўсёды побач? 

9.У Беларусі ёсць свае сем цудаў. Назавіце іх.

1._______________________________________________________________________________________

2._______________________________________________________________________________________

3._______________________________________________________________________________________

4._______________________________________________________________________________________

5._______________________________________________________________________________________

6._______________________________________________________________________________________

7._______________________________________________________________________________________

10.Назавіце беларускія песні, якія вы вывучалі ў 6 класе

                                                                          7 клас

1.Укажыце назву прафесіі па лексічным значэнні:

1)Майстар па вырабу глінянага посуду- __________________________________________;

2)Рабочы, які займаецца грубай апрацоўкай драўніны, узвядзеннем драўляных будынкаў-

____________________________________________________________________________;

3)Майстар па шыццю і рамонту абутку-__________________________________________;

4)Спецыяліст па шыццю аддзення-______________________________________________.

2.Закончыце выраз, падабраўшы правільны варыянт з правага слупка:

Трапіў у нерат-

свой час

Прыйдзе каза да воза,

год корміць

Старога вераб`я

не поле перайсці

Добры пачатак-

ні ўзад ні ўперад

Кожнай агародніне

на мякіне не правядзеш

Вясенні дзень

ды не будзе сена

Жыццё пражыць-

палавіна справы

3.Запішыце беларускія адпаведнікі да рускіх фразеалагізмаў:

Как угорелый

 

Бабушкины сказки

 

Клевать носом

 

Как об стенку горох

 

Ни стого ни сего

 

Даведка : як пугай па вадзе, вадзіць дзяды, як муха на смале, без нічога ніякага, плёткі старой цёткі.

4.Якія літары неабходна ўставіць на месцы пропуску ў вершаваных радках Максіма Танка?

 На паляне ціш…ні л…сной,

Дзе пчалой пазвон…вае крыніца,

Чэрв…ньскай асыпа…ы расой,

Спяць чабор, м..тліца, м…дуніца.

Сонца разбудзіла …жо даўно

І з…зюлю з сойкай і с…ніцу.

А яны спяць с…рабрыстым сном.

Аб…дзіце іх і не будзіце!

5.Размяркуйце прыведзеныя назоўнікі па ліках:

А) маюць форму толькі адзіночнага ліку___________________________________________

_____________________________________________________________________________

Б)маюць форму толькі множнага ліку_____________________________________________

_____________________________________________________________________________

В)маюць форму і адзіночнага, і множнага ліку______________________________________

____________________________________________________________________________

 Мора, апілкі, думка, золата, насенне, малако, дэбаты,азёры, дзверы, сані, радасць, поўнач, сяляне, фінансы, вароты, падзеі, жалеза.

6.Дапасуйце прыметнікі тэлевізійны, тэлевізарны да назоўнікаў завод, антэна, экран, фільм. Словазлучэнні запішыце.

7.Ад прапанаваных слоў утварыце зборныя назоўнікі. Запішыце і графічна абазначце словаўтваральны сродак.

Кедр →

Бюракрат →

Ракушка →

Вінаград →

Лаза →

Бульба →

8.Якія гукі абазначаюць падкрэсленыя літары? Запішыце гукі ў квадратныя дужкі.

1) бярозка [       ];                                   4) не ведалі [       ];

2) перабежчык [      ];                            5) хрэсьбіны [       ];

3) каўказскі [      ];                                 6) спартсмен [      ].

9.Падкрэсліце прыметнікі, якія не ўтвараюць ступеняў параўнання?

     Высокі, лясны, цяжкі, попельны, цёмны, буланы, добры, сонны, вузкі, чубаты, дрэнны, лёгкі, бела-жоўты, сіняваты, разумны, новы, каляровы.

10.Гэту кампазіцыю, якая сустракаецца ў выданнях Францыска Скарыны не менш як 30 разоў, даследчыкі называюць гербам першадрукара, экслібрысам, талісманам. Адзначце правільны варыянт апісання гэтай кампазіцыі:

      1) відарыс медыцынскіх шаляў і зёлак;

      2) выява тагачаснага друкарскага станка і наборшчыка;

      3) відарыс зорак і месяца;

      4) відарыс Полацка;

      5) відарыс сонца і месяца.

                                                                            8 клас

1.Выберыце патрэбнае слова з правага слупка і запішыце яго на месцы пропуску ў сказе.

1.Працавітасць – важны____________________ дасягнення поспеху.

2.________________________________ адправіў паштоўку своечасова.

3.Кожны год сябры абавязкова набываюць _________________

на канцэрты класічнай музыкі.

А) абоненты

Б) факт

В) фактар

Г) адрасант

Д) абанементы

Е) адрасат

2.Складзіце сказы з наступнымі ўстойлівымі спалучэннямі: ні села ні пала; ні кала ні двара; і нашым і вашым; ні пуху ні пяра; і ў хвост і ў грыву.

3.Прачытайце прыказкі , дапішыце патрэбныя канчаткі дзеясловаў.

Добра поле ўзар….., хлеба больш збяр… .

Што пасе……, тое і пажн…… .

Адною рукою вузла не завяж….. .

Хто пасе….. вецер, пажн…. Буру.

Хто з кнігаю друж…, той ніколі не туж…. .

4. У якіх словах з прыведзеных дапушчана памылка? Выпраўце яе.

Майстр, сябр, ліпня, верасня, студзня.

5.Запішыце беларускія народныя параўнанні, злучыўшы пачатак і канец выразаў.

Надзьмуўся як

аса ў вочы

Круціцца як

воўк у Піліпаўку

Лезе як

уюн на гарачай патэльні

Вые як

мыш на крупы

6. У ролі якіх часцін мовы ўжыты лічэбнік  адзін у дадзеных сказах?

1) Зімой і летам адным цветам.

2) Ігнату не пашанцавала ў той дзень, бо атрымаў па геграфіі адзін.

3) Дзям´ян ішоў дадому адзін.

4) Хадзіў ці доўга ён, ці мала, ды толькі нешта адзін раз бяда ў бары яго спаткала (“Тарас на Парнасе”).

5) У адзін сонечны дзень сябры сустрэліся ў парку.

7. Запішыце назоўнікі ў форме адзіночнага ліку роднага склону:

Метр -

Гібрыд-

Асфальт -

Цэнтнер-

Лік -

Квадрат-

Лясок -

Абзац-

Абед -

Сінус-

Жывапіс-

Абрыс(контур)-

Спорт-

Тыдзень-

8. Вызначце фразеалагізмы, да якіх правільна падабраны словы-сінонімы:

1) заткнуць за пояс-замаўчаць.

2) аршын з шапкай-вялікі.

3) пасля дожджычку ў чацвер-ніколі.

4) ні свет ні зара – позна.

5) зарубіць на носе- запомніць.

6) збыць з рук-пазбавіцца.

7)бібікі біць-гультаяваць.

9. Устанавіце назву міфічнай істоты па яе характарыстыцы:

Чалавек, які можа набываць аблічча ваўка; у адрозненне ад звычайнага ваўка мае болшы рост, вялікую галаву.

 

Жыве ў рэках, азёрах; выварочвае рыбалоўныя сеткі, вырывае вёслы, топіць людзей.

 

Гаспадар лесу, жыве ў лясных нетрах; уяўлялі ў выглядзе старога чалавека з белым, як бяроста, тварам, з вялікімі вачыма, у звярынай шкуры.

 

Уладар вадаёмаў; уяўлялі ў выглядзе старога чалавека, укрытага водарасцямі і цінай, з зялёнай барадой, доўгімі валасамі на клінападобнай галаве, расплывістым тварам.

 

Жыве ў хаце або ў сенцах, каморы ці клеці; уяўлялі ў выглядзе старога чалавека ў белай вопратцы, з сівой барадой, белымі валасамі.

 

10. Ніжэй падаюцца два фрагменты перакладаў на рускую мову вядомых вершаў беларускай літаратуры. Устанавіце аўтара і назву верша-арыгінала:

1) Видишь, Венера взошла над землёю,

    Светлые думы с собой привела…

    Помнишь, и в первую встречу с тобою

    Также Венера взошла (пераклад Г.Рымскага)

Аўтар беларускага верша:______________________________________________________

Назва верша:_________________________________________________________________

2) Мне испокон веков дано

    Наследство драгоценное,

    Как ласка матери, оно

    Всегда со мной, нетленное(пераклад А.Андрэева).

Аўтар беларускага верша:______________________________________________________

Назва верша:_________________________________________________________________

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.