Новости проекта
Внесение изменений в личные данные
Важная информация
Выставка "Образование и карьера 2020"
«Учитель для Беларуси»

Фізкультхвілінкі на ўроку

Дата: 16 марта 2018 в 01:27

Фізкультхвілінкі

Раз, два, тры, чатыры, пяць. Раз, два, тры, чатыры, пяць – Я не маю часу спаць Ясь грыбы ідзе шукаць.

Ведаю спачатку – зраблю я зарадку. Там, дзе грыб трапляецца,

Першае заданне – гэта прысяданне… Нізка нагінаецца.

То сагнуся я ў дугу, то на месцы пабягу. А грыбоў у лесе многа

А пасля прыгожа Пасля дожджыку грыбнога.

Засцілаю ложак. Раз, два, тры, чатыры, пяць…

Чышчу зубы, мыю вушы, Назбіраў іх – не падняць.

Пяць хвілін стаю пад душам.

Дожджык хвошча па спіне.

Дожджык слухае мяне.

Раз, два, тры, чатыры, пяць –

Тупаем нагамі.

Раз, два, тры, чатыры, пяць –

Пляскаем рукамі.

Раз, два, тры, чатыры, пяць –

Будзем нахіляцца.

Раз, два, тры, чатыры, пяць –

Сядзем зноў займацца.

Устаньце, дзеткі, усміхніцеся,

Зямлі нашай пакланіцеся

За шчаслівы дзень учарашні.

Усе да сонца пацягніцеся,

Улева, управа нахіліцеся,

Верацёнцам пакруціцеся.

Раз прысядзьце, два прысядзьце

І за парты ціха сядзьце.

Як толькі сонейка прачнецца, (устаць з-за парт)

За справы ўміг яно бярэцца! (кругі рукамі)

Разбудзіць сонных дзетак, (пацерці вочкі)

Сагрэе лес, палетак, (абняць сябе за плечы)

Дасць моцы ўсім, хто хворы, ( зрабіць рыўкі рукамі)

І падтрымае ў горы. (паціснуць адзін аднаму рукі)

Я вельмі прашу: "Сонца, (папляскаць у далоні)

Зірні ў наша аконца!”

Сонца шчыра ўсміхнулася. (кругавы рух рукамі)

Мы падняліся, апрануліся, (устаць)

На лыжню ўсе дружна сталі, (рухі лыжніка)

Хутчэй ветрыка памчалі!

Трапна ў цэль страляць мы будзем: (імітавць стрэльбу)

Ні хвілінкі не марудзім! (бег на месцы)

Скажам шчыра: "Мара наша –


Быць як Домрачава … Даша”. (папляскаць у далоні)

Вось ужо звінеў званок,

Запрасіў нас на ўрок.

Добры дзень, я вас вітаю,

Да заняткаў запрашаю.

Хай занятак будзе плённым (плодотворным),

І цікавым, і натхнёным (вдохновлённым).

Поспехаў я вам жадаю,

Калі што – я паспрыяю (поспособствую).

Добрае ранне сонцу і птушкам,                 Празвінеў ужо званок,

Добрае ранне сынкам і дачушкам!             Пачынаецца ўрок.

Добрае ранне ўсім добрым людзям.            Прапаную сябраваць

Шчыра вітацца мы ўсе не забудзем!           І ўсім разам працаваць.

Званочкам звонкім урок павітаўся.

Сядзем за парты. Занятак пачаўся!

Прачнуўшыся, сонейку ўсміхніся ласкава і лагодна.

Далонькі-промнікі крані, каб не было халодна.

І добрай раніцы яму ты пажадай хутчэй,

Каб на двары і на душы стала цяплей, святлей.

Матульцы рукі працягні і абдымі хутчэй.

За кожны дзень свайго жыцця душу яе сагрэй.

Ёй рання добрага жадай, пазбавіўшыся сноў,

І падары ёй назаўжды павагу і любоў.

Ты добрай раніцы скажы ўваходзячы ў клас,

Няхай сяброўства назаўжды паселіцца між вас.

Нікому ў свеце не знайсці лепш слоў, каб дзень пачаць.

Цудоўна на пачатку дня дабра ўсім пажадаць.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.