Новости проекта
Семь советов, как перейти на дистанционное обучение

Электронныя сродкі навучання

Дата: 16 марта 2018 в 01:48, Обновлено 16 марта 2018 в 01:49
ЭСН па беларускай мове [5]
ЭСН па беларускай літаратуры [3]
 

Інтарактыўнае лато па тэме "Загадкі"

Інтарактыўнае лато прадстаўляе сабою 4 заданні па разгадванню загадак. Правільны адказ - малюнак, які трэба перацягнуць да адпаведнай загадкі.

Беларуская літаратура. Сусвет роднага слова. 5–6 класы

Беларуская літаратура. Сусвет роднага слова. 5 – 6 класы 
ООО «Софт-Перспектива», 2008   
Электронны сродак навучанння (ЭСН) прызначаны для забеспячэння камп’ютэрнай падтрымкі выкладання прадмета "Беларуская літаратура” у 5-6 класах.  

ЭСН уключае: 
· тэарэтычны матэрыял па тэмам: 
· ”Вусная народная творчасць”, 
· "Літаратурныя казкі і легенды” для 5-га класа, 
· "Фальклор і літаратура” для 6-га класа; 
· 188 літаратураведчых паняццяў з азначэннямі і 15 вучэбных фрагментаў, якія пашыраюць змест асноўных паняццяў, разглядаемых у адпаведных раздзелах курса беларускай літаратуры;
· мультымедыйныя прэзентацыі: 
· "Народная і літаратурная казка”, 
· "Легенды фальклорныя і літаратурныя”, 
· "Загадкі”, 
· "Прыказкі”, 
· "Прыметы і павер`і”; 
· даведнік казачных персанажаў (фальклорных і літаратурных); 
· 6 анімацыйных ролікаў, пабудаваных на сюжэтах загадак, прыказак, прыкмет;
· дыдактычную камп’ютарную гульню.

Беларуская мова. 1 клас

10 інтэрактыўных прэзентацый для ўрокаў беларускай мовы ў 1 класе

Беларуская мова. 5-7 класы (Арфаграфiя)

Беларуская мова. 5-7 класы . Арфаграфiя 
ООО «Софт-Перспектива», 2008   
Прызначаны для арганізацыі заняткаў з вучнямі 5-7 класаў для выпрацоўкі трывалых арфаграфічных навыкаў.   
ЭСН уключае:
· Моўныя паняцці і арфаграфічныя правілы ў адпаведнасці з праграмай па беларускай мове для 5-7 класаў 
· Прэзентацыі да кожнага раздзела курса 
· Тэставыя заданні, накіраваныя на выпрацоўку навыкаў рашэння арфаграфічных задач   

Пасля інтэграцыі ў сістэму кіравання вучэбным працэсам ЭСН можа выкарыстоўвацца вучнямі, настаўнікамі і кіраўнікамі ўстаноў адукацыі. Для кожнай з гэтых катэгорый ЭСН прапануе свой набор інфармацыйных рэсурсаў і функцыянальных магчымасцей.

Беларуская мова. Сiнтаксiс i пунктуацыя

Беларуская мова. Сiнтаксiс i пунктуацыя 
ООО «Софт-Перспектива», 2008   
ЭСН прызначаны для камп’ютарнай падтрымкі выкладання прадтрымкі выкладання продмета "Беларуская мова” ў агульнаадукацыйных установах РБ. ЭСН арыентаваны на падтрымку выкладання беларускай мовы па падручніках, якія рэкамендаваны вучэбнай праграмай. 

ЭСН прызначаны для арганізацыі заняткаў з вучнямі 8-9 класаў для выпрацоўкі трывалых навыкаў па сінтаксісу і пунктуацыі.   

ЭСН:
· 100 паняццяў з фармуліроўкамі 
· 14 пунктуацыйных правілаў 
· 14 сінтаксічных разбораў 
· 1000 практычных вучэбных заданняў 
· 50 тэкстаў дыктантаў 
· 15 абагульняючых прэзентацый 
· Руска-беларускі і беларуска-рускі слоўнікі – больш за 30000 слоў 
· Тлумачальны слоўнік беларускай мовы – каля 450 слоў   

Асноўныя прынцыпы: Пасля інтэграцыі ў сістэму кіравання вучэбным працэсам ЭСН можа выкарыстоўвацца вучнямі, настаўнікамі і кіраўнікамі ўстаноў адукацыі. Для кожнай з гэтых катэгорый ЭСН прапануе свой набор інфармацыйных рэсурсаў і функцыянальных магчымасцей.

Максім Багдановіч

Энцыклапедыя жыцця і творчасці

Праграмна-метадычны комплекс “Беларуская лексіка” – навучальная праграма па беларускай мове для вучняў 2-4 класаў

Праграмна-метадычны комплекс "Беларуская лексіка” – навучальная праграма па беларускай мове для вучняў 2-4 класаў школ з рускай мовай навучання. 
УП Инфотриумф, 2008   
Мэта праграмы: 
• узбагачэнне і пашырэнне слоўнікавага запасу вучняў; 
• удакладненне значэння вядомых слоў; 
• развіццё моўнага пачуцця і моўных здольнасцей вучняў; 
• маўленчае развіццё дзяцей; 
• дапамога ў засваенні лексічнага мінімума, прадугледжанага праграмай; 
• фарміраванне ўмення карыстацца слоўнікамі; • развіццё пазнавальнай актыўнасці вучняў.   Праграмма змяшчае: 
• 53 урокі для 2, 3 і 4 класаў; 
• руска-беларускі і беларуска-рускі слоўнікі; 
• тлумачальны слоўнік.   

Кожны ўрок змяшчае: 
• прэзентацыю слова ў выглядзе міні-мультфільма, сюжэтнага малюнка або тлумачэння значэння праз кантэкст, разгорнутае апісанне і пераклад; 
• заданні канвеернага тыпу, накіраваныя на праверку разумення сэнсу слова; 
• падбор сінонімаў, антонімаў, роднасных слоў (калі яны ёсць).   

Сістэма практыкаванняў на замацаванне вучэбнага матэрыяла распрацавана да кожнага ўрока. Гэта заданні: 
• "подпіс” малюнкаў; 
• аднаўленне разбуранага слова, злучэнне частак аднаго выразу; 
• устаўка прапушчанага слова; 
• устаўка прапушчаных слоў і іх класіфікацыя; 
• устаўка прапушчаных літар; 
• адгадванне загадак; 
• пераклад з беларускай мовы на рускую і наадварот; 
• пошук лішняга слова. 

Большая частка заданняў спрыяе развіццю чытацкіх здольнасцей вучняў, стымулюе іх самастойны пошук: значэнне слова высвятляецца праз кантэкст, тлумачэнне, з апорай на малюнкі і міні-дыялогі. У праграммна-метадычны комплекс уваходзяць: метадычныя рэкамендацыі і кіраўніцтва карыстальніка. 

Трэнажор "Беларуская мова новыя правілы арфаграфіі і пунктуацыі"

Электронны сродак навучання «Беларуская мова: новыя правілы арфаграфіі і пунктуацыі» змяшчае матэрыялы па новых правілах арфаграфіі і пунктуацыі. Прапанаванае сістэма тэставых заданняў, распрацаваная з улікам узроўню цяжкасці, дапаможа вучням і абітурыентам самастойна ці пад кіраўніцтвам настаўніка авалодаць новым матэрыялам, праверыць ступені сфарміраванасці сваіх ведаў і ўменняў, а таксама вызначыць напрамкі паглыблення і ўдасканалення навыкаў валодання беларускай мовай. Электронны сродак навучання прызначаецца школьнікам, абітурыентам і настаўнікам сярэдніх навучальных устаноў.

Спасылка на сайт http://sv3school.ucoz.ru/publ/razrabotki/informatika/trehnazhor_quot_belaruskaja_mova_novyja_pravily_arfagrafii_i_punktuacyi_quot/3-1-0-2

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.